Трамп: Эканоміка Расеі можа абрынуцца
- 14.07.2025, 21:52
Пуцін падрывае расейскую эканоміку.
Амерыканскі прэзідэнт Дональд Трамп абвінаваціў расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў разбурэнні эканомікі Расеі дзеля ўласных геапалітычных амбіцый.
Пра гэта Трамп заявіў падчас сустрэчы з генеральным сакратаром NATO Маркам Рутэ.
Паводле ягоных словаў, Расея ўсё больш страчвае як эканамічна, так і маральна, праз вайну супраць Украіны.
«Мы ведаем, як эканоміка Расеі пакутуе. Пуцін выдатна пра гэта ведае – ён падрывае сваю эканоміку. Таму няхай ён падумае пра сваю краіну. Ён праз свае амбіцыі разбурыў шмат краінаў», – заявіў Трамп.
Ён адзначыў, што Расея мае «велізарны патэнцыял» для гандлю з ЗША, але гэты патэнцыял выкарыстоўваецца для вайны.
«Я думаю, што з пункту гледжання Пуціна не было б вельмі добра атрымаць разбураную эканоміку краіны. Ён мусіць выратаваць сваю эканоміку. У нейкім сэнсе ён можа выратаваць сваю краіну. Але эканоміка [Расеі] можа абрынуцца. Патэнцыйна гэта вялікая краіна. І 50 дзён – гэта пагроза. Гэта вельмі моцна ўдарыць», – сцвярджае амерыканскі лідар, кажучы пра мыты.
Трамп адзначыў, што на пэўным этапе трэба спыніць спробы дамаўляцца і перайсці да катэгарычных дзеянняў: «На пэўным этапе зразумела – досыць. Трэба дзейнічаць».
Ён таксама згадаў пра магчымасць дасягнуць мірнай дамовы цягам 50 дзён і даў сігнал Пуціну.
«Я спадзяюся, што Пуцін да гэтага сур'ёзна паставіцца. Ён ведае пагадненне, да якога можа быць увага цягам 50 дзён, і ведае, якія могуць быць справядлівыя тэрміны. Калі не пагодзіцца – ён проста пацерпіць паразу», – дадаў Трамп.