BE RU EN

Дроны знішчылі стратэгічны завод у Ліпецкай вобласці РФ

  • 15.07.2025, 7:53

Над “Энэргіяй” падымаецца дым.

У расейскім Ельцы ў Ліпецкай вобласці пасля атакі беспілотнікаў уздымаецца дым над стратэгічным аб'ектам. Паводле папярэдніх звестак, гаворка ідзе пра завод “Энэргія”.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія суполкі.

Ноччу ў рэгіёне быў абвешчаны чырвоны ўзровень "пагроза атакі БПЛА". Пра гэта паведамляў мясцовы губернатар Ігар Артамонаў.

Таксама гукі выбухаў былі чутныя ў Варонежскай і Растоўскай абласцях.

"Дзяжурнымі сіламі СПА ў прыгарадзе Варонежа і адным з раёнаў вобласці выяўленыя і знішчаныя некалькі беспілотных лятальных апаратаў. Паводле папярэдніх звестак, пацярпелых і разбурэнняў няма. Рэжым небяспекі атакі БПЛА ў рэгіёне захоўваецца", - адрапартаваў губернатар Варонежскай вобласці.

У Растоўскай вобласці ўлады паведамілі, што пацярпелых і разбурэнняў нібыта пакуль няма. У расейскім Мінабароны заявілі, быццам збітыя 55 дронаў за ноч.

Апошнія навіны