WP: Трамп разглядае магчымасць пастаўкі Украіне ракет Tomahawk, якія дастануць да Масквы і Пецярбурга
- 15.07.2025, 8:56
Іх выкарыстоўвалі супраць цэляў у Іране.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп разглядае магчымасць адпраўкі Украіне крылатых ракет вялікай далёкасці Tomahawk - той жа зброі, якая была запушчаная супраць іранскіх цэляў у мінулым месяцы.
Пра гэта ў калонцы для The Washington Post піша журналіст Дэвід Ігнаціус.
Калі Tomahawk запусціць з Украіны, яны могуць знішчыць Маскву і Санкт-Пецярбург. Пытанне магчымых паставак гэтых ракет абмяркоўвалася яшчэ ў пятніцу. Зрэшты, высокапастаўленыя суразмоўцы сцвярджаюць, што “Тамагаўкі” пакуль выключаныя са спісу паставак.
"Іх могуць разгарнуць пазней, калі Трамп захоча яшчэ больш вагароў уплыву", - дадаў Ігнаціус.
Што такое Tomahawk?
Tomahawk - гэта адна з самых вядомых і эфектыўных крылатых ракет у свеце, якую распрацавалі ў ЗША. Яе актыўна выкарыстоўвалі ў многіх канфліктах, у Іраку, Сірыі, Лібіі і на Балканах.
Тып: крылатая ракета вялікай далёкасці (звычайна запускаецца з караблёў або падводных лодак)
Распрацоўнік: Raytheon (ЗША)
Далёкасць: амаль 1 600 км (некаторыя мадыфікацыі - да 2 500 км)
Хуткасць: дагукавая (≈880 км/г)
Баявая частка: да 450 кг (можа быць звычайнай або ядзернай, хоць экспарт - толькі з няядзернымі)
Навігацыя: інэрцыйная сістэма, GPS, TERCOM (рэльефная), DSMAC (аптычнае распазнаванне цэляў)
Пускавыя платформы: караблі (тыпу Aegis), падводныя лодкі, наземныя ўстаноўкі (з 2020-х гадоў, пасля выхаду ЗША з Дамовы аб РСМД)