BE RU EN

BBC: Амерыканскі «пернік» ужо змяніўся «пугай»

  • 15.07.2025, 10:51

Крэмль рана радаваўся.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у Белым доме заявіў аб новых пастаўках зброі Украіне за кошт еўрапейскіх хаўруснікаў і прыстрашыў увесці дадатковыя тарыфы супраць Расеі, піша BBC (пераклад - сайт Charter97.org).

Расейскі фондавы рынак у панядзелак, 14 ліпеня, адрэагаваў ростам — індэкс Маскоўскай біржы падняўся на 2,7%.

Такі аптымізм тлумачыцца тым, што Масква асцерагалася больш жорсткіх захадаў. Напрыклад, другасныя тарыфы, якія закранаюць гандлёвых партнёраў Расеі, набудуць моц толькі праз 50 дзён, што дае Крамлю час для манеўру і магчымых адтэрміновак.

Тым не менш заява Трампа сігналізуе пра больш жорсткі курс ЗША ў дачыненні да Масквы і выказвае незадаволенасць прэзідэнта ЗША тым, што Пуцін не гатовы падпісаць мірнае пагадненне аб Украіне.

З моманту вяртання ў Белы дом Трамп неаднаразова падкрэсліваў, што спыненне вайны ва Украіне — адзін з яго замежнапалітычных прыярытэтаў. У сакавіку Расея фармальна падтрымала ініцыятыву аб замірэнні, але выставіла ўмовы: спыненне вайсковай дапамогі Кіеву і спыненне мабілізацыі ва Украіне. На думку Масквы, вайна - гэта адказ на пагрозы з боку NATO і “калектыўнага Захаду”, а не вынік расейскай агрэсіі.

Адміністрацыя Трампа доўгі час спрабавала ўгаварыць Крэмль дыпламатыяй, але ў Маскве, відавочна, разважылі, што час працуе на іх. Аднак новыя крокі Вашынгтона, уключаючы ўзмацненне вайсковай падтрымкі Украіны, паказваюць, што “пернік” змянілі на “пугу”.

Апошнія навіны