BE RU EN

Расейскі дрон збілі каля Пінска

  • 15.07.2025, 11:24

Ён ляцеў у бок Польшчы.

З'явіліся новыя звесткі пра расейскі дрон, які быў збіты ў паветранай прасторы нашай краіны.

Расейскі дрон праляцеў амаль 500 км уздоўж беларуска-ўкраінскай мяжы - міма Гомеля, Мазыра, Пінска. Калі яму заставалася крыху больш за 100 км да Польшчы, беларускія вайскоўцы збілі яго з гелікаптэра Мі-24.

Здарэнне адбылося 12 ліпеня. А сёння ўкраінскія маніторынгавыя групы адсачылі маршрут беспілотніка.

Ён увайшоў у беларускую паветраную прастору пад Гомелем і накіраваўся ў бок Жытоміра. Але далей збіўся з курсу і замест поўдня паляцеў на захад.

Беларусы паднялі ў паветра гелікаптэр Мі-24, які здагнаў і збіў робат ужо за Пінскам.

Апошнія навіны