WP: Трамп у размове з Зяленскім намякнуў на атакі на Маскву і Пецярбург
- 15.07.2025, 12:25
Прэзідэнт ЗША «па-сапраўднаму раз'юшаны» на Пуціна.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп спытаў прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб тым, чаму Кіеў не наносіць удары па Маскве ў адказ на бамбаванне ўкраінскіх гарадоў.
Украінскі лідар адказаў рашуча: «Мы можам, калі вы дасце нам зброю». Пра гэта піша ў калонцы для The Washington Post журналіст Дэвід Ігнаціус, са спасылкай на ўласныя інфармаваныя крыніцы.
Як адзначае аўтар матэрыялу, Трамп паказаў на тое, што Украіне трэба ўзмацніць ціск на дыктатара РФ Уладзіміра Пуціна, прычым не толькі на Маскву, але і на Санкт-Пецярбург.
Пры гэтым журналіст падкрэслівае, што Трамп заняў больш жорсткую пазіцыю ў дачыненні да Пуціна і па-сапраўднаму «раз'юшаны».
Расейскі лідар перастаў быць «прыемным», як любіць казаць Трамп, дадае аўтар артыкула.