BE RU EN

Раптоўная паводка ў Нью-Ёрку: затопленыя станцыі метро, дарогі, дамы

  • 15.07.2025, 12:39

Рух транспарту заблакаваны.

Моцныя залевы выклікалі маштабныя паводкі ў Нью-Ёрку і штаце Нью-Джэрсі. Затопленыя станцыі метро, дарогі і жылыя дамы, рух транспарту заблакаваны.

Пра гэта паведамляе CBS News.

У панядзелак, 15 ліпеня, магутныя залевы абрынуліся на Нью-Ёрк і прылеглыя раёны, выклікаўшы раптоўныя паводкі і транспартны калапс.

З-за моцных проліўняў мясцовыя ўлады абвясцілі папярэджанне аб паводцы, а ў Нью-Джэрсі губернатар Філ Мэрфі ўвёў надзвычайнае становішча.

Залевы ахапілі Манхэтэн, Бронкс, Вестчэстэр, а таксама Скотч-Плейнс і Плейнфілд у Нью-Джэрсі. Некаторыя раёны атрымалі больш за 6 цаляў (больш за 15 см) ападкаў за некалькі гадзін.

Метро і дарогі - паралізаваныя

Паводле інфармацыі ўправы сталічнага транспарту, рух метро зведаў маштабныя збоі.

Частка ліній была спыненая праз затапленне станцый, на 28-й вуліцы і Пен-станцыі.

Таксама часова быў перацяты рух цягнікоў Metro-North да цэнтральнага тэрмінала. Пасажыраў заклікалі адкласці паездкі, пакуль інфраструктура не будзе адноўленая.

Кіроўцы масава захрасалі на затопленых аўтамагістралях.

У Скотч-Плейнс і Элмсфардзе вада затапіла Main Street і частку дарогі Saw Mill River Parkway - ратавальнікі выцягвалі людзей з аўто, выкарыстоўваючы спецтэхніку.

Выратавальныя аперацыі і наступствы

У Вестчэстэры выканаўчы дырэктар Кен Джэнкінс паведаміў, што паводка пачалася «вельмі хутка», і службы атрымалі шматлікія выклікі на 911.

У Разэль-парку вада даходзіла да шчыкалатак, уздоўж вуліц расставілі папераджальныя конусы.

У пабе Dowling's ў Чэстнаці ўзровень вады ўнутры дасягнуў да фута (больш за 30 см). Уладальнік адзначыў, што гэта ўжо другая вялікая паводка за чатыры гады, пасля падобнага выпадку падчас урагану Іда.

Апошнія навіны