«Такога не было нават зімой»
- 15.07.2025, 13:20
Пад Гародняй град лёг пластом на 30 см.
Моцны град выпаў у вёсцы Пагараны (Гарадзенскага раёна) увечары 14 ліпеня, піша Negrodno.by.
Як піша выданне, літаральна за некалькі хвілін наваколле засыпала шчодрым летнім «снегападам».
«Дыван» на 30 см таўшчынёй», - з такім подпісам даслаў відэа чытач выдання.