BE RU EN

«Каб нашы пенсіі так раслі!»

  • 15.07.2025, 15:23

Кошты лекаў сталі касмічнымі.

- Штомесяц, атрымаўшы пенсію, я найперш накіроўваюся ў аптэку, каб закупіць сваю порцыю лекаў, якія мне трэба ўжываць рэгулярна. І штомесяц сума крыху расце. Але гэтым разам было штосьці невытлумачальнае, - напісала ў рэдакцыю сталая чытачка Charter97.org Марына.

Падрыхтавала звыклыя 70 рублёў ды яшчэ 10 на традыцыйнае падаражанне. Але ж ад пачутай сумы ажно рот разявіла: у гэтым месяцы мой пакет лекаў каштаваў 111 рублёў. Я сумелася і папрасіла аптэкарку палічыць яшчэ раз, бо ў маёй галаве прамільгнула думка, што, мусіць, вынікла нейкая памылка. Усё ж 40 рублёў звыш звыклай сумы за адзін месяц падаліся мне празмернай сумай.

Аптэкарка пагадзілася, пералічыла, але сума выйшла дакладна такая ж: 111 рублёў! Можна б было выказаць здагадку, што я пайшла ў нейкую дарагую аптэку, і таму такая розніца; але ў нашым мястэчку аптэк не так і шмат, я хаджу ў самую танную. Балазе, цэны можна паглядзець y інтэрнэце, дык такім чынам часам удаецца штосьці ўзяць танней.

Пажалілася суседцы. Тая таксама здзівілася ды кажа: “Каб жа нашы пенсіі гэтак раслі!”

Апошнія навіны