BE RU EN

Аўтобус Менск-Вільня з'ехаў у кювет

  • 16.07.2025, 10:05

У салоне знаходзіўся 51 пасажыр.

У раёне вёскі Міхалова аўтобус Менск-Вільня з'ехаў у кювет па ходзе руху.

У салоне знаходзіўся 51 пасажыр.

У выніку ДТЗ адзін з пасажыраў атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў шпіталь. Астатнія пасажыры не пацярпелі.

На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі магла стаць стомленасць 52-гадовага кіроўцы.

Апошнія навіны