BE RU EN

Рассельгаснагляд развярнуў на мяжы беларускі мёд

  • 16.07.2025, 11:46

Ён ішоў у Санкт-Пецярбург.

Рассельгаснагляд развярнуў на мяжы 30 кілаграмаў беларускага мёду. Падрабязнасці падалі ў прэс-службе ведамства.

Паведамляецца, што ў вёсцы Далосцы, якая размешчаная на расейска-беларускай мяжы ў Пскоўскай вобласці, дзяржаўны інспектар Управы Рассельгаснагляду прадухіліў незаконны ўвоз на тэрыторыю Расеі 30 кілаграмаў мёду, які ехаў з Беларусі ў Санкт-Пецярбург.

У момант ветэрынарнага кантролю было ўстаноўлена, што на гэтую партыю натуральнага мёду з Беларусі адсутнічалі ветэрынарна-суправаджальныя дакументы, якія б пацвярджалі бяспеку, а таксама паходжанне тавару.

Апошнія навіны