Прадказанне пра беларускую эканоміку пачало спраўджвацца
- 16.07.2025, 11:58
Інфляцыйны ціск узмоцніцца.
Беларускія чыноўнікі агучылі праблемы, якія ёсць у эканоміцы, — ад скачка коштаў да цяжкасцяў са збытам беларускіх тавараў у Расеі, піша «Зеркало».
Інфляцыя з прагнозаў Міжнароднага валютнага фонду чакаецца на ўзроўні 6,3 і 6,5% адпаведна.
На думку эканаміста Анатоля Харытончыка, па выніках гэтага года ВУП дадасць на 2-3%. Ён чакае, што інфляцыйны ціск узмоцніцца, гэта будзе суправаджацца ростам дэфіцыту замежнага гандлю - перавышэннем імпарту над экспартам — і зніжэннем устойлівасці эканомікі да замежных шокаў.
Аналітык раней казаў пра перагрэў эканомікі. Ён таксама думае, што сёлета рэальныя заробкі павялічацца на 8-10%. Гэта звязана з істотным ростам сярэдняга заробку ў першым квартале і з тым, што попыт на тавары і паслугі будзе заставацца высокім.
- Тым не менш па меры запаволення росту эканамічнай актыўнасці дынаміка заробку таксама будзе паступова згасаць. І ў 2026 годзе чакаецца, што яе рост прыме ўмераны характар у раёне 1-2% у рэальным вылічэнні (гэта значыць з улікам інфляцыі. — заўв. рэд.), - адзначаў раней аналітык.