BE RU EN

Уцякач з Беларусі з драбінамі пералез паркан на мяжы з Літвой

  • 16.07.2025, 15:33

Выправаджваць яго не сталі.

Міністр унутраных спраў Літвы Уладзіслаў Кандратовіч расказаў LRT, што днямі чалавек з Беларусі пералез праз паркан на мяжы, каб папрасіць ахову.

Выправаджваць яго ў Беларусь не сталі.

«На гэтым тыдні адзін чалавек з Беларусі пералез праз паркан з драьбінамі і папрасіў гуманітарнай дапамогі, паказаўшы канкрэтныя факты. Ён цяпер у цэнтры для ўцекачоў, і з ім працуюць згодна з працэдурай», — сказаў Кандратовіч.

Міністр адзначыў, што такія спробы - гэта не адзінкавыя выпадкі. Кандратовіч расказаў, што расейцаў літоўскія ўлады адпраўляюць назад у Расею.

Апошнія навіны