BE RU EN

Нелегалы кінулі ў польскіх памежнікаў кактэйль Молатава

  • 16.07.2025, 16:43

Відэафакт.

Нелегалы атакавалі польскіх памежнікаў на мяжы з Беларуссю. Інцыдэнт адбыўся ўчора, пасля 22:00, у раёне Чаромхі.

У польскіх сілавікоў паляцелі камяні, а адзін з нападнікаў кінуў у іх бок «кактэйль Молатава». Бутэлька разбілася на дарозе, разлітая вадкасць загарэлася. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Падчас абарончых дзеянняў былі затрыманыя 10 замежнікаў (5 грамадзян Афганістана і 5 грамадзян Эрытрэі) — яны знаходзяцца ў распараджэнні памежнай службы Польшчы.

Апошнія навіны