BE RU EN

Прэм'ер-міністр Эстоніі сустрэўся з зоркай YouTube

  • 16.07.2025, 16:52

Блогер IShowSpeed прыехаў у Талін.

Амерыканскі ютубэр Дарэн Джэйсан Уоткінс-малодшы, вядомы як IShowSpeed, наведаў дом урада Эстоніі, дзе сустрэўся з прэм'ер-міністрам краіны Крыстэнам Міхалам.

Візіт прайшоў з ініцыятыве самога стрымера і яго каманды, паведаміў партал навінаў err.ee.

Як паведаміў прэс-сакратар урада Карлас Клейман, сустрэча адбылася без якіх-небудзь выплат з боку дзяржавы.

«Госці самі выказалі цікавасць, а выбраны імі час супаў з графікам прэм'ер-міністра - таму сустрэча адбылася», - адзначыў ён.

Падчас візіту прэм'ер-міністр пазнаёміў зорку YouTube з культурай Эстоніі, а таксама расказаў госцю пра дасягненні краіны ў галіне лічбавых тэхналогій.

Таксама IShowSpeed наведаў Літву і Латвію.

Фота: Jürgen Randma/riigikantselei

Апошнія навіны