BE RU EN

Беларуска з дапамогай народных метадаў выгадавала гіганцкую клубнічыну

  • 16.07.2025, 19:07

Ажно 173.5 грама.

Беларуска Тамара Сялецкая выгадавала гіганцкую клубнічыну вагой ажно 173.5 грама. Садоўніца-аматарка расказала, што пры вырошчванні гэтых ягадаў выкарыстоўвала народныя метады.

«Падчас пасадкі трускавак у лункі кладу кветкі аксаміткі. Іх пах адпужвае шкоднікаў і сілкуе каранёвую сістэму. Яшчэ адзін сакрэт: пасля вясновых замаразкаў, калі мае трускаўкі дрэнна развіваліся, я падкарміла іх растворам малака, вады і дрожджаў. Вынік мяне здзівіў. Адна ягадзіна вырасла вагой 173.5 грама», – сказала Тамара Сялецкая.

Апошнія навіны