BE RU EN

У Менску пяцігадовая дзяўчынка выпала з акна

  • 16.07.2025, 21:46

Лекары змагаюцца за яе жыццё.

Цяпер дзяўчынка ў рэанімацыі – лекары робяць усё магчымае, каб выратаваць дзіця.

Паводле папярэдняй інфармацыі, дзяўчынка знаходзілася дома з сужыцелькай бацькі. Акно ў пакоі было адчыненае на праветрыванне. Малая забралася на прываконне, абаперлася на маскітную сетку і сарвалася ўніз.

З траўмамі яе даставілі ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі Міністэрства аховы здароўя. Там экстранна правялі аперацыю. Цяпер дзяўчынка ў рэанімацыі, яе стан – вельмі цяжкі, паведамілі медыкі.

Што менавіта адбылося і чаму дзіця апынулася без нагляду – высвятляюць следчыя. Праверка ўжо пачалася. Асаблівую ўвагу аддадуць умовам, у якіх знаходзілася дзяўчынка.

Раней у Следчым камітэце (СК) Беларусі паведамілі, што 14 ліпеня на Магілёўшчыне адбыліся два сур'ёзныя выпадкі траўмавання няпоўнагадовых. Двухгадовая дзяўчынка выпала з акна трэцяга паверха. А 16-гадовы падлетак, знаходзячыся на выпрабавальным тэрміне на мясцовым прадпрыемстве, страціў тры пальцы правай рукі.

Апошнія навіны