BE RU EN

Індыя гатовая адмовіцца ад расейскай нафты

  • 17.07.2025, 18:03

У Нью-Дэлі пракаментавалі магчымыя санкцыі Трампа.

Індыя ўпэўненая ў тым, што зможа задаволіць свае патрэбы ў нафце за кошт альтэрнатыўных крыніц, калі пастаўкі з Расеі будуць закранутыя другаснымі санкцыямі, заявіў індыйскі міністр нафты Хардзіп Сінгх Пуры.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у панядзелак прыстрашыў, што ўвядзе санкцыі супраць пакупнікоў расейскага экспарту, калі Масква не дасягне замірэння з Кіевам цягам 50 дзён.

Індыя зможа даць рады любым праблемам, звязаным з імпартам з РФ, шляхам пошуку паставак з іншых краін, цытуе Пуры Reuters. Міністр адзначыў з'яўленне многіх новых пастаўшчыкоў на рынку, такіх як Гаяна, а таксама даступная прапанова ад існых вытворцаў, уключаючы Бразілію і Канаду.

«Я зусім не ўстурбаваны. Калі нешта адбудзецца, мы справімся з гэтым», - сказаў Пуры на галіновым мерапрыемстве ў Нью-Дэлі.

«Індыя дыверсіфікавала крыніцы паставак, і мы павялічылі колькасць краін-пастаўшчыкоў прыкладна з 27 да 40», - сказаў Пуры.

Апошнія навіны