BE RU EN

Беларусам расказалі, як даведацца кошт сваёй кватэры без рыэлтараў

  • 17.07.2025, 17:59

Некаторыя спосабы даволі нязвыклыя.

Каб не марнаваць грошы на агенцтвы нерухомасці, даведацца рынкавы кошт сваёй жылплошчы можна самому.

Як гэта зрабіць, расказала рыэлтар Таццяна Чарнова ў Telegram-канале Галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Спецыялістка ўпэўненая: ацаніць сваю кватэру самастойна - заданне цалкам магчымае.

І гэта не толькі аналітыка і лічбы, але і крыху творчасці, гумару і зносін з іншымі.

Аналітыкай у любым выпадку давядзецца заняцца. Самы просты спосаб - пашукаць ў інтэрнэце і паглядзець аб'явы продажу падобных кватэр у вашым раёне.

Спосаб не ўніверсальны, бо кошты прадаўцоў могуць адлюстроўваць толькі іх жаданне прыбытку, а не рэальную пакупную здольнасць.

Калі праглядаць прапановы часцей, то можна заўважыць тэндэнцыі да павелічэння ці памяншэння кошту. У такім разе кватэру на продаж трэба выстаўляць ва ўдалы перыяд.

Варта правесці ацэнку свайго жытла. У якім стане падлога, сцены, столь, сантэхніка? Выправіўшы недахопы, можна зрабіць кватэру прывабнейшай для пакупнікоў.

Але ня толькі сухія факты могуць дапамагчы. Запрасіце да сябе сяброў і папрасіце гэтую фокус-групу ацаніць кватэру. Погляд з боку будзе карысны падчас аб'ектыўнай ацэнкі жылля.

Маштабаваць эксперымент можна ў сацыяльных сетках. Выкладзіце здымак свайго жытла і зрабіце апытанку.

Рыэлтар раіць заўсёды памятаць пра рэаліі рынку і быць гатовым да кампрамісаў.

Апошнія навіны