BE RU EN

Зяленскі анансаваў кадравыя змены яшчэ ў двух сектарах

  • 17.07.2025, 21:28

Абнаўленне пачнецца з сектару бяспекі.

Ва Украіне адбылося абнаўленне складу кабінета міністраў. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падзякаваў дэпутатам Вярхоўнай Рады за падтрымку новых чыноўнікаў: прэм'ера, віцэ-прэм'ераў і міністраў. Пра гэта ён паведаміў у сваім афіцыйным звароце ў Telegram.

Кіраўнік дзяржавы заклікаў новапрызначаных чыноўнікаў неадкладна пачаць працу і рэалізацыю пастаўленых перад імі задачаў.

«Заўтра прадоўжым працэс рэфармавання ў сектары бяспекі, а ўжо ў панядзелак абновім дыпламатычны кірунак – разам з міністрам замежных справаў рыхтуем шэраг кадравых пастановаў», – адзначыў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт абвясціў, што ўжо сфармаваны парадак дня для двух будучых пасяджэнняў Рады нацыянальнай бяспекі і абароны. Паводле словаў Зяленскага, краіна штодзень павінна атрымліваць канкрэтны вынік.

Апошнія навіны