BE RU EN

У Беларусь прыйдзе актыўны паўднёвы цыклон з тэрыторыі Украіны

  • 18.07.2025, 17:03

Ёсць імавернасць фармавання суперкаморкавых навальніц.

Заўтра, 19 ліпеня, на тэрыторыю Беларусі чакаецца выхад актыўнага паўднёвага цыклона з тэрыторыі Украіны.

Ноччу пераважна па паўднёвай палове, удзень у большасці раёнаў пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, у дзённыя гадзіны лакальна град.

Уночы месцамі туман.

Вецер пераменных кірункаў, пры навальніцах у асобных раёнах шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Не забываем пра імавернасць фармавання суперкаморкавых навальніц.

Кампазітны параметр суперкаморак заўтра лакальна можа дасягнуць 8-10 адзінак.

Уначы +13..+18°С. Удзень +20..+26°С.

У Менску ўночы +15..+17°C, магчымы туман.

Удзень +22..+ 24°C, кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі па горадзе магчымыя моцныя залевы.

Апошнія навіны