У Менску абітурыенты сталі ў доўгую чаргу
- 18.07.2025, 14:17
Каб падаць дакументы ў ВНУ, дзе няма адпрацоўкі, нават калі вучышся на бюджэце.
У Менску абітурыенты сталі ў доўгую чаргу, каб падаць дакументы ў расейскі дзяржаўны сацыяльны ўніверсітэт. Відэа доўгай чаргі з іранічным подпісам ВНУ апублікаваў у TikTok, піша «Зеркало».
«Калі студэнты даведаліся, што ў нас няма адпрацоўкі, калі вучыцца на бюджэце. А таксама можна здаваць уступныя экзамены», - падпісалі відэа на старонцы ўніверсітэта.
У каментарах карыстальнікі здзівіліся такой колькасці абітурыентаў:
«Летась паступіў на платнае, праз тыдзень хадзіць перастаў, туды ісці толькі каб ад войска адкараскацца», — Ph1ft3.
«Ого, пабольш, чым летась», - Юлька.
«Які абсурд адбываецца. Мне аж шкада дзяцей і бацькоў», — user4479967405324.
«Вось дзе не будзе недабору, няўжо ўся справа ў адпрацоўцы?!», — Alla.
Філіял раснйскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта ў Мннску быў адкрыты ў 1998 годзе. Ён фінансуецца за кошт сродкаў «Саюзнай дзяржавы».
Адукацыйная дзейнасць вядзецца на двух прыступкі вышэйшай адукацыі: бакалаўрыят і магістратура. Як паказана на сайце ВНУ, выпускнікі РГСУ «не падлягаюць абавязковаму размеркаванню».