Упершыню ў гісторыі Беларусі паляўнічы законна застрэліў мядзведзя
- 18.07.2025, 15:46
Палявалі ў Віцебскай вобласці.
Уночы 16 ліпеня ў Віцебскай вобласці адбылося паспяховае паляванне на бурага мядзведзя — першае ў гісторыі незалежнай Беларусі.
Права на ўдзел у паляванні было разыгранае 15 ліпеня. З 191 заяўкі выбралі сем чалавек - ім у спецыяльна адведзеныя дні дазволілі страляць у мядзведзяў.
Паляванне праходзіла на тэрыторыі Віцебскай паляўнічай гаспадаркі. Адзін з пераможцаў розыгрышу, Дзяніс Клімец з Берасцейскай вобласці, вярнуўся дадому з унікальным трафеем.
Колькі мядзведзяў можна адстрэльваць і як адбіраюць паляўнічых?
У 2025 годзе плануюць адстраляць блізу 20 мядзведзяў. Ахвочых у разы больш. Каб справядліва размеркаваць дазволу, у БТПР выкарыстоўваюць рандамайзер — праграму, якая выпадковым падборам лічбаў вызначае роўна 7 чалавек.
Такія лёсаванні праводзяцца кожны тыдзень - па аўторках. Калі паляўнічы здабывае мядзведзя, то больш у паляванні на мядзведзяў у гэтым сезоне ён удзельнічаць не будзе. Не атрымалася - можна паспрабаваць зноў.
Паляваць на мядзведзяў дазволена выключна на тэрыторыі дзвюх абласцей: у Менскай вобласці (Барысаўская лясная гаспадарка) і Віцебскай (Віцебскі, Глыбоцкі, Докшыцкі, Лёзненскі, Аршанскі лясгасы). Стаж паляўнічага павінен быць не меншы за тры гады.