У Беларусі пастанавілі масава закрываць крамы
- 2.07.2025, 9:59
За «завышэнне коштаў» і продаж пратэрміноўкі.
Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) абвясціла аб узмацненні жорсткасці захадаў адказнасці ў дачыненні да гандлёвых арганізацый за завышэнне цэн і продаж пратэрміноўкі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.
У сакавіку 1 чэрвеня падпісалі загад аб узмацненні адказнасці гандлю за парушэнні па продажы пратэрмінаванай прадукцыі, невыкананні абавязковага пераліку тавараў і завышэнні коштаў.
У ведамстве заявілі, што за такія парушэнні буду закрываць крамы «паводле больш жорсткіх крытэрыяў».
Гэта звязанае, як сцвярджаецца, з частымі выпадкамі выяўлення невыканання патрабаванняў міністэрства. За першае паўгоддзе 2025 года было накіравана больш за 1,1 тысячы рэкамендацый па ліквідацыі парушэнняў, выдадзена блізу 230 прадпісанняў аб забароне рэалізацыі прадукцыі, уключаючы тавары са скончаным тэрмінам прыдатнасці. Да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнутыя больш за 350 асоб.