BE RU EN

У Беларусі падрыхтавалі падатковыя змены для дачнікаў і агароднікаў

  • 2.07.2025, 11:32

Стала вядома, у якім выпадку давядзецца заплаціць новы збор.

Урад падрыхтаваў змяненні ў падатках для тых, хто атрымлівае даход з уласнай падсобнай гаспадаркі. Праект закона апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У Беларусі тыя, хто атрымлівае даход з уласнай падсобнай гаспадаркі, не плацяць падатак з продажу такой прадукцыі. Але калі падчас праверкі падатковымі органамі высветліцца, што такі даход за год перавышае 200 базавых адзінак (цяпер гэта 8400 рублёў), то чалавеку трэба будзе заплаціць падатак у суме 10%.

Згодна з праектам закона, ад выплаты гэтага ўнёску могуць вызваліць пры паказе дакументаў, якія пацвярджаюць «магчымасць і рэальнасць» атрымання даходаў у названай суме.

Да такіх дакументаў належаць даведка аб вядзенні ўласнай падсобнай гаспадаркі (яе выдаюць мясцовыя ўлады). А таксама паперы, якія пацвярджаюць продаж прадукцыі нарыхтоўчым арганізацыям ці на рынку.

Апошнія навіны