«Гэта Пэрл-Харбар для цягнікоў!»
- 30.07.2025, 19:46
Расейцаў шакавала атака БПЛА на чыгуначную станцыю ў горадзе Сальск.
У сетцы апублікаваны відэазапіс, на якім двое расейцаў здымаюць атаку ўкраінскіх беспілотнікаў на чыгуначную інфраструктуру горада Сальск Растоўскай вобласці РФ.
Як паведамляе Цензор.Нет, мяркуючы з запісу, аб'екты ў Сальску атакавала прынамсі пяць БПЛА. Працы расейскай СПА на запісе не чуваць.
Двое расейцаў назіраюць за атакай БПЛА на чыгуначную станцыю ў горадзе Сальск: «Пяты ўжо. Гучна. Гэта Пэрл-Харбар для нашых цягнікоў!».