BE RU EN

Хаменеі ўжо 25 дзён хаваецца ў бункеры

  • 5.07.2025, 17:13

Вярхоўны лідар Ірана знік пасля ўдараў Ізраіля.

Вярхоўны лідар Ірана аятала Хаменеі ўжо 25 дзён не выходзіў да публікі, піша нямецкая газета Bild.

Паводле інфармацыі выдання, Алі Хаменеі схаваўся ў бункеры яшчэ 13 чэрвеня, неўзабаве пасля атакі Ізраіля на Іран. З укрыцця ён запісаў два відэазвароты да народа.

Эксперты лічаць, што ён не выходзіць з укрыцця,бо баіцца за сваё жыццё.

У Іране распаўсюджваюць чуткі пра цяжкую хваробу аяталы і нават яго смерць, але ніякіх пацверджанняў гэтаму няма, паведамляе выданне.

Ірана-нямецкі палітолаг Алі Фатолах Няджад лічыць, што 12-дзённая вайна стане пачаткам "эпохі пасля Хаменеі" ў Іране. Паводле яго звестак, ужо пачаўся пошук пераемніка Хаменеі.

"Ён больш не валодае ні фізічнымі, ні псіхалагічнымі магчымасцямі, каб выконваць свае абавязкі – і гэта стала ясна ўжо ў пачатку вайны", – сказаў Фатолах-Няджад у размове з Bild.

Апошнія навіны