Маск анансаваў першы з'езд сваёй новай партыі
- 6.07.2025, 18:13
Амерыканскі мільярдэр заявіў, што "будзе вельмі весела".
Амерыканскі мільярдэр Ілан Маск, які напярэдадні заявіў аб стварэнні ўласнай партыі, анансаваў яе першы з'езд.
У сваёй нататцы ў сацыяльнай сетцы Х мільярдэр запытаў у амерыканцаў рады, калі і дзе гэты з'езд варта правесці. Таксама ён паабяцаў, што "будзе вельмі весела".
"Калі і дзе нам трэба правесці першы з'езд Амерыканскай партыі? Гэта будзе вельмі весела!" - напісаў ён.