BE RU EN

У Горадні пачалі гатаваць вельмі дзіўную шаўрму

  • 6.07.2025, 20:10

Спрабаваць незвычайную навінку можна будзе толькі месяц.

Адна з сетак шаўрмічных у Горадні пачала гатаваць максімальна дзіўную страву.

Яна атрымала назву «Айс Дурум» і подпіс «Шаўрма, якая звар'яцела!».

Галоўная асаблівасць - падаюць яе не ў звыклым лавашы або піце, а ў вафельным ражку. Вось ужо сапраўды шаленства! Незразумела, ці будзе гэты ражок салодкім, як у марожаным. Але больш клапоціць іншае - як гэта наогул есці?

Мяркуючы па фота, у астатнім шаўрма цалкам стандартная. Туды ўваходзяць свежы агурок і памідор, капуста, смажаная курыца, сыр тыпу феты і соус.

Страва каштуе Br5,90.

Заварочваць яе ў ражкі там плануюць да 31 ліпеня.

Апошнія навіны