BE RU EN

Авіякалапс у Расеі: скасаваныя і затрыманыя 400 рэйсаў

  • 6.07.2025, 21:40

Рэйсы сарвалі атакі ўкраінскіх дронаў.

У трох буйных расейскіх аэрапортах - маскоўскім Шарамеццеве, пецярбургскім Пулкаве і ніжагародскім Чкалаве (Стрыгіна) - да 18 гадзін паводле менскага часу 6 ліпеня скасавалі або затрымалі амаль 400 рэйсаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Прычынай сталі абмежаванні, уведзеныя для забеспячэння бяспекі палётаў на фоне нападаў украінскіх дронаў і неспрыяльных умоў надвор'я, гаворыцца ў заяве ведамства.

У Шарамеццеве скасавалі 171 рэйс, 56 рэйсаў затрыманы больш як на дзве гадзіны. У Пулкаве скасаваныя 90 рэйсаў, 37 затрыманыя. У Ніжнім Ноўгарадзе - 26 рэйсаў скасаваныя, 13 затрыманыя. Аэрапорт Чкалаў, як адзначае Мінтранс, сутыкнуўся з найбольш працяглымі абмежаваннямі.

У Мінтрансе запэўнілі, што сітуацыя пад кантролем, і падкрэслілі, што ў авіякампаній дастаткова рэсурсаў для работы ў складаных умовах.

Апошнія навіны