BE RU EN

Экс-міністр транспарту Расеі застрэліўся пасля адстаўкі

  • 7.07.2025, 16:21

Супраць яго даў паказанні былы расейскі губернатар.

Экс-міністр транспарту Расеі Раман Старавойт застрэліўся ў Адзінцове (Маскоўская вобласць РФ). Пра гэта паведамілі набліжаныя да сілавікоў тэлеграм-каналы SHOT і 112.

Раман Старавойт 7 ліпеня быў адпраўлены ў адстаўку з пасады міністра. Яго месца часова заняў былы губернатар Наўгародскай вобласці Андрэй Нікіцін. Такую пастанову прыняў Пуцін.

Паводле інфармацыі крыніцы 112, супраць Рамана Старавойта "даў паказанні былы губернатар Курскай вобласці Аляксей Смірноў, затрыманы нядаўна за крадзяжы падчас узвядзення фартыфікацыйных збудаванняў у рэгіёне". Старавойта звольнілі, і ён звёў рахункі з жыццём у сваім доме ў Падмаскоўі, піша 112.

Раман Старавойт раней узначальваў Курскую вобласць, Смірноў займаў галоўную пасаду ў рэгіёне пасля яго.

Апошнія навіны