BE RU EN

Украіна павялічыла на 900% месячную вытворчасць дронаў

  • 7.07.2025, 19:55

Вытворчасць вырасла ў 10 разоў.

Украіна ў месяц вырабляе на 900% больш дронаў, чым летась.

Пра гэта сведчаць звесткі аналітычных цэнтраў Atlantic Council і Georgetown Security Studies Review, паведамляе Defense Express.

Паводле звестак аналітыкаў, Украіна яшчэ летам мінулага года вырабляла 20000 дронаў за месяц. Але гэтым летам паказнікі вытворчасці выраслі да 200 тысячаў адзінак на месяц.

У аналітычных цэнтрах звярнулі ўвагу, што на гэтым фоне неабходныя доўгатэрміновыя кантракты для абаронна-прамысловага комплексу. Гэта дазволіць прадпрыемствам прымаць аптымальныя пастановы ў найме персаналу, арганізацыі вытворчых ланцужкоў і далейшых інвестыцыях.

Акрамя таго, эксперты адзначаюць важнасць укаранення стандартаў якасці, каб знізіць рызыку паставак няякасных дронаў. У Defense Express у сваю чаргу звярнулі ўвагу, што варта ўзмацніць кантроль за выкананнем патрабаванняў на ўсіх этапах вытворчасці.

Таксама даследнікі падкрэсліваюць, што неабходна захаваць баланс паміж маштабамі выпуску і тэхналагічнасцю прадукцыі. Сярод іншага, рэкамендуецца больш актыўна выкарыстоўваць распрацоўкі на базе штучнага інтэлекту і оптавалакновых сістэмаў.

Апошнія навіны