Нэтаньяху вылучыў Трампа на Нобелеўскую прэмію міру
- 8.07.2025, 9:18
Прэзідэнт ЗША высока ацаніў гэты жэст.
Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нэтаньяху паведаміў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, што вылучыў яго на Нобелеўскую прэмію міру. Як паведамляе Bloomberg, пра гэта Нэтаньяху сказаў Трампу падчас вячэры ў Белым доме ў панядзелак.
«Ён наладжвае мір зараз. У адной краіне і адным рэгіёне за іншым. Таму я хачу прадставіць вам, спадар прэзідэнт, ліст, які я адправіў у Камітэт па Нобэлеўскай прэміі. У ім вылучаецца ваша кандыдатура на Прэмію міру, што цалкам заслужана, і вы павінны яе атрымаць», - заявіў Нэтаньяху.
Трамп у адказ сказаў, што такая заява менавіта ад прэм'ера Ізраілю «вельмі значная».
Як адзначае Bloomberg, Нэтаньяху - не першы замежны лідар, які намінаваў Трампа на Нобелеўскую прэмію. У мінулым месяцы Пакістан заявіў, што намінуе Трампа на прэмію, падкрэсліўшы, што замежныя лідары разумеюць, што найлепшы спосаб атрымаць тое, што яны хочуць ад прэзідэнта ЗША, - гэта абсыпаць яго пахваламі.
Трамп даўно прагне атрымаць Нобелеўскую прэмію міру, і неаднаразова выказваў раздражненне наконт таго, што яго папярэднік на першым тэрміне Барак Абама атрымаў яе ў 2009 годзе.