Выйшаў на волю былы старшыня габрэйскай грамады ў Гародні
- 8.07.2025, 9:43
Мужчыну прысудзілі да 2 гадоў калоніі за «абразу» Лукашэнкі.
Былы старшыня габрэйскай грамады і дырэктар ТАА «Гродзенскае агенцтва нерухомасці» Раман Смірноў выйшаў на волю, паведаміла выданне Hrodna.life. Імаверна, ён быў сярод апошніх вызваленых паводле памілавання.
Мужчыну затрымалі ў красавіку 2024 года за каментары ў тэлеграм-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і NEXTA.
Яго пачалі судзіць у жніўні 2024 года. Мужчыну прысудзілі да 2 гадоў калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.