«У мяне гук як быццам сам Тор прыходзіць»
- 8.07.2025, 9:58
Беларусы падзяліліся відэа шторму і яго наступстваў.
Магутны шторм з ліўнямі і шквалістым ветрам пранёсся па паўднёвых і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі ўвечары 7 ліпеня. У сацсетках беларусы пачалі масава дзяліцца відэа з наступствамі стыхіі, і, мяркуючы з гэтых кадраў, непагадзь паспела нарабіць бед, піша «Телеграф».
Паводле звестак РУП «Брэстэнерга», больш за ўсё непрыемнасцяў шторм даставіў жыхарам Пінскага, Пружанскага, Кобрынскага, Берасцейскага і Камянецкага раёнаў.
Мяркуючы па відэа, якія відавочцы публікуюць у TikTok і Telegram, месцамі сіла ветру была дастатковай для таго, каб валіць дрэвы. У Пружанах, напрыклад, ад ветру дасталася музейнаму экспанату.
«Выдатнае надвор'е, дождж вельмі патрэбны! А камусьці пра новы дах варта было задумацца гадоў 7 таму, відаць жа, што шыфер зусім старажытны, адна пацяруха», — безапеляцыйна пракаментаваў відэа ніжэй карыстач.
«Я ў Магілёўскай вобласці, у мяне гук нібы там сам Тор прыходзіць. О-о-о-вельмі гучны гром. Я не глядзеў у акно, але быццам бы маланка ўдарыла па правадах і ліхтары адсекла», - напісаў адзін з карыстальнікаў.