BE RU EN

Арына Сабаленка выйшла ў паўфінал «Уімблдона»

  • 8.07.2025, 19:19

Беларуская тэнісістка паўтарыла некалькі рэкордаў.

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка, абгуляўшы Лауру Зігемунд на «Уімблдоне», перамагла ў 12 са сваіх 13 чвэрцьфіналаў на турнірах «Вялікага шлема».

Паводле гэтага паказчыка Сабаленка ў Адкрытай эры саступае толькі Крыс Эверт, якая перамагла ва ўсіх 13 сваіх першых чвэрцьфіналах на ТБШ.

Акрамя беларускі, па 12 такіх перамог з магчымых 13 атрымалі немка Штэфі Граф, амерыканка Моніка Селеш, швайцарка Марціна Хінгіс, бельгійка Жусцін Энэн.

Паводле вынікаў «Уімблдона» Сабаленка стане другой у гісторыі тэнісісткай, якая набрала больш за 12000 рэйтынгавых балаў.

Апошнія навіны