«Даволі, на наша засмучэнне, стабільна»
- 9.07.2025, 12:18
Дзясяткі выпускнікоў ужо трэці год атрымліваюць нуль балаў за ЦЭ.
У Беларусі ўжо тры гады даволі стабільная колькасць тых, хто здае цэнтралізаваны іспыт (ЦЭ) на нуль балаў. Звязана гэта з тым, што адгадаць адказы тэста вельмі складана, расказаў у інтэрв'ю дзяржагенцтву БелТА кіраўнік Рэспубліканскага інстытута кантролю ведаў (РІКВ) Юрый Міксюк.
Сёлета тых, хто набраў два разы 100 балаў на ЦЭ ў Беларусі, 150 чалавек, летась такіх было 72, у 2023-м – 141. Тых, хто атрымаў двойчы максімальны вынік на ЦТ, сёлета 13 чалавек, летась – 9, у 2023-м – 20. Сёлета і летась такіх было па адным чалавеку.
«Што да нулявых вынікаў, яны ёсць. Лік гэты даволі, на наша засмучэнне, стабільны. Сёлета на цэнтралізаваным экзамене 65 чалавек атрымалі нулявы вынік, летась – 67, пазалетась – 63. На цэнтралізаваным тэставанні гэтыя лікі большыя, але таксама аднаго парадку», – сказаў Міксюк.
Паводле ягоных словаў, наяўнасць нулявых вынікаў «гаворыць пра тое, што адгадаць на тэсце даволі складана».
«Шмат зроблена за апошнія гады для таго, каб проста адгадваць адказы на заданні не было магчымасці. А калі адгадваць ніяк, то трэба рыхтавацца да іспытаў», – адзначыў чыноўнік ад адукацыі.