«Працаваць давядзецца ўвесь дзень»
- 9.07.2025, 14:17
Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў за дзень на чарніцах.
Беларуска расказала, як зарабіць 200 рублёў за дзень на чарніцах. Відэа аб гэтым яна выклала ў TikTok, піша blizko.by.
Са слоў блогеркі, кошт ягад зараз ад 10 рублёў за літр. Яна адзначыла, што сабраць вядро на 10 літраў, зойме 4-5 гадзін. «Перабраць - гадзіны паўтары», - распавяла яна. На яе думку, за дзень можна сабраць, калі добра працаваць, два вядры.
Карыстальнікі ў каментарах адзначылі, што гэта цяжкая праца:
«Калі дорага, гэта значыць, лес - там бясплатна».
«Набываю па 15 рублёў у бабуль за літр, мне здаецца, што гэта нядорага».
«Збіраць вельмі цяжка, асабліва з нязвычкі, пякельная праца!»
«Дзе вы знайшлі чарніцы, кусты пустыя, ягад няма».