BE RU EN

У Менску адбываецца нешта дзіўнае

  • 9.07.2025, 15:08

Санстанцыя кажа, што нібыта турбавацца няма пра што.

Жыхары розных раёнаў Менска гавораць, што ў горадзе вельмі дрэнны пах. Скаргі на моцны смурод і пах каналізацыі прыходзілі з зусім розных раёнаў горада: Серабранкі, Усходу, Нямігі, Шабаноў, Зялёнага Лугу, раёна Партызанскага праспекта.

Некаторыя гараджане ўпэўненыя, што прычына смуроду ў сезонным угнаенні палёў вакол Менска. Але іншыя пішуць, што сёлета пах асабліва моцны.

У Менскім гарадскім цэнтры эпідэміялогіі гавораць, што непакоіцца няма пра што. Галоўны лекар цэнтра Рыгор Гяцюк паспрабаваў растлумачыць усё надвор'ем і нейкімі лакальнымі прычынамі:

«Адчуванне непрыемнага паху можна звязаць з прысутнасцю ў атмасферным паветры сумесі розных злучэнняў ад крыніц, размешчаных на гэтай мясцовасці, а таксама комплексам метэаралагічных характарыстык, рэльефам мясцовасці і іншымі фактарамі, якія ўплываюць на перанос, рассейванне і трансфармацыю хімічных злучэнняў у паветры».

Гяцюк заявіў, што санстанцыя маніторыць якасць паветра, у тым ліку па дадатковых параметрах. Ён сцвярджае, у чэрвені-ліпені ў Менску максімальна-разавыя канцэнтрацыі забруджвальных рэчываў адпавядалі гігіенічным нарматывам, гэта значыць, былі ў межах нормы.

Апошнія навіны