BE RU EN

Сілавікі затрымалі супрацоўніцу Міністэрства аховы здароўя

  • 9.07.2025, 16:17

У чым яе падазраюць?

Супрацоўнікі ГУБАЗіК спынілі схему закупаў лекавых сродкаў «рэспубліканскага маштабу». Сярод фігурантаў - прадстаўніца Міністэрства аховы здароўя, паведамілі ў МУС.

Паводле інфармацыі ведамства, жанчына некалькі гадоў разам з суўдзельнікамі «забяспечвала замежнай кампаніі магчымасць пастаўкі ў нашу краіну розных медпрэпаратаў на мільёны рублёў».

«За лабіяванне інтарэсаў бізнэсоўваў прадугледжваліся «падзякі»: грашовыя ўзнагароды, дарагія падарункі, сямейныя туры за мяжу, наведванне забаўляльных устаноў», - расказалі ў МУС.

Падчас чарговай канфідэнцыйнай сустрэчы падазраваная атрымала ад камерсанта звыш сямі тысяч даляраў, пасля чаго была затрыманая.

Следчым камітэтам распачатая крымінальная справа за атрыманне хабару ў значнай суме. Фігурантка змешчаная ў СІЗА, дае прызнальныя паказанні. Ёй пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія навіны