BE RU EN

У Нясвіжскім раёне з сям'і спагналі больш за 9 тысяч рублёў за прададзенае аўто

  • 9.07.2025, 17:33

У чым прычына?

Сямейная пара з Нясвіжскага раёна павінна выплаціць дзяржаве звыш дзявяці тысяч рублёў - такую суму спагнаў суд на пазоў раённай пракуратуры. Прычына - беспадстаўнае ўзбагачэнне, паведамілі ў прэс-службе пракуратуры.

Паведамляецца, што раней мужчына быў асуджаны за крадзеж у значнай суме. Суд пастанавіў канфіскаваць аўтамабіль Volkswagen Transporter, які быў у супольнай уласнасці мужа і жонкі і зарэгістраваны на жонку. Пасля вынясення прысуду аўтамабіль перадалі жанчыне на адказнае захоўванне. Аднак яна прадала аўтамабіль іншаму чалавеку, не аформіўшы гэта належным чынам і насуперак пастанове суда.

Паколькі транспартны сродак знік, а канфіскацыю выканаць не ўдалося, пракуратура звярнулася ў суд з патрабаваннем вярнуць кошт аўтамабіля. Спецыялісты ацанілі, што сярэдні кошт аналагічнага транспартнага сродку - больш за дзевяць тысяч рублёў.

Суд пагадзіўся з довадамі пракуратуры і абавязаў мужа і жонку кампенсаваць гэтую суму ў бюджэт.

Вырак набыў законную моц.

Апошнія навіны