Зяленскі сустрэўся з Келлагам
- 9.07.2025, 19:13
Сустрэча прайшла ў Рыме.
У Рыме ў сераду, 9 ліпеня, пачалася сустрэча ўкраінскага прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага са спецыяльным прадстаўніком Дональда Трампа ў пытаннях Украіны Кітам Келагам.
Пра гэта паведамляе «Укрінфарм».
Як адзначыла выданне, Келаг знаходзіцца ў складзе амерыканскай дэлегацыі, якая будзе ўдзельнічаць у Міжнароднай канферэнцыі, прывечанай аднаўленню Украіны. Канферэнцыя адбудзецца ў сталіцы Італіі 10-11 ліпеня.
Перад гэтым прэзідэнт ЗША паабяцаў перадаць Украіне дадатковую зброю.
Раней Келаг у сацсетцы X пахваліў Зяленскага за тэлефонную размову з Трампам і напісаў, што гэта класічны падыход прэзідэнта ЗША.
“Абодва прэзідэнты ўсведамляюць боль страты моладзі ў мірны час і на вайне. Спачуванне - ключавая частка лідарства ", - адзначыў Келаг.