BE RU EN

Беларусы атрымліваюць дзіўныя паведамленні аб парушэннях ПДР

  • 9.07.2025, 20:23

У ДАІ каментуюць.

У апошнія дні на мабільныя тэлефоны беларусаў рассылаюць паведамленні пра фэйкавыя штрафы за парушэнні ПДР, расказалі ў ДАІ.

Ашуканцы адпраўляюць аўтаўладальніку паведамленне ў мэсэнджэр пра нібыта ўчыненае адміністрацыйнае правапарушэнне. У ім змяшчаюцца асабістыя звесткі кіроўцы, нумар пастановы, сума штрафу, якую трэба пераводзіць на ўказаны разліковы рахунак. У паведамленні ўдакладняецца, што "перавышэнне было зафіксавана мультырадарам".

“Звяртаем увагу ўладальнікаў аўто, што такія лісты – падман”, - адзначылі ў ДАІ.

У ведамстве падкрэслілі, што найменні тэхнічных сродкаў фіксацыі ў паведамленні, якія рассылаюць інспектары, не прапісваюць.

“Пастанова адпраўляецца грамадзяніну заказным лістом. Адначасова з гэтым можа прыйсці СМС», калі мабільны тэлефон ёсць у інфармацыйнай сістэме МУС. Мэсэнджары дзеля гэтых мэт не выкарыстоўваюцца.

"У абвестцы змяшчаецца кароткая інфармацыя пра тое, што ў дачыненні да грамадзяніна вынесеная пастанова ў справе аб адміністрацыйным правапарушэнні з указаннем нумара пастановы і артыкула КаАП Рэспублікі Беларусь", - звярнулі ўвагу ў ДАІ.

Апошнія навіны