Улады Латвіі абмежавалі дзяржаўным служачым выезд у Беларусь
- 9.07.2025, 21:17
У нашу краіну не змогуць прыехаць і працаўнікі прадпрыемстваў крытычнай інфраструктуры.
Улады Латвіі абмежавалі дзяржаўным служачым выезд у Беларусь і Расею. Урад Латвіі змяніў і зацвердзіў парадак выезду служачых на тэрыторыю Беларусі і Расейскай Федэрацыі.
Як паведамляецца, абмежаванні закрануць тых грамадзян Латвіі, якія маюць значэнне ў дзяржаўнай бяспецы. У прыватнасці, размова ідзе аб дыпламатах, супрацоўніках міністэрстваў і ведамстваў, суддзях, дэпутатаў Сейма. Акрамя гэтага, у спіс унесеныя і работнікі прадпрыемстваў крытычнай інфраструктуры.
«У адпаведнасці з законам парушэнне забароны на выезд будзе лічыцца самастойнай падставай спынення працоўных праваадносін з адпаведнай асобай», - вызначана ў пастанове ўладаў Латвіі.