BE RU EN

Візіт пасланніка Пуціна ў Азербайджан праваліўся

  • 9.07.2025, 21:28

Аліеў даў зразумець, што яго цярпенне скончылася.

Расейскі міністру у надзвычайных сітуацыях Аляксандр Куранкоў (былы ахоўнік і настаўнік фізкультуры) вярнуўся з Баку ў Маскву фактычна ні з чым. Як паведамляе расейскі Telegram-канал «ВЧК-ОГПУ», блізкі да расейскіх спецслужбаў, прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў адмовіўся нават ад нефармальнай сустрэчы з асабістым пасланнікам Пуціна.

Фармальнай прычынай візіту стала сустрэча міністраў у НС, якая адбывалася ў вузкім складзе. Але, як сцвярджаюць крыніцы канала, Крэмль разлічваў выкарыстаць паездку Куранкова для закулісных перамоваў у замарозцы канфлікту, які распачаўся пасля забойства азербайджанцаў у Расеі і знішчэння азербайджанскага самалёта Е190 расейскай СПА ў Грозным у снежні 2024 года

У выніку місія правалілася.

Апошнія навіны