Відэафакт: шпіц Лукашэнкі перашкаджаў Пуціну гаварыць
- 1.08.2025, 18:54
Сабака Умка выказаў свой чарговы «пратэст».
Дыктатар Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўзяў з сабой на выспу Валаам свайго сабаку з клічкай Умка.
Шпіц суправаджаў беларускага дыктатара падчас візіту на востраў Валаам. Ён знаходзіўся побач з Лукашэнкам і Пуціным, калі тыя сядзелі на лаўцы . Беларускі ўзурпатар падняў свайго сабаку і пасадзіў побач, пакуль гаварылі з Пуціным. Пасля таго як гаварыць пачаў дыктатар РФ, сабака пачаў "рохкаць".
На апублікаваным відэа сустрэчы бачна, што і Лукашэнка, і яго шпіц цяжка пераносяць спякоту, якая зараз стаіць на Валааме: Лукашэнка абліваецца потым і выціраецца хусткай, а шпіц задыхаецца.
Лукашэнка цягае сабаку ўсюды. Раней ён прывозіў яго ў Расею, на парад Перамогі. Тады Умку заўважылі на трыбуне на Краснай плошчы.
Таксама Лукашэнка браў шпіца на "выбары". Тады Умка выказаў свой пратэст, пазначыўшы тэрыторыю Цэнтральнай выбарчай камісіі.