Беларусы ў розных гарадах Еўропы правялі акцыі ў пятыя ўгодкі рэвалюцыі 2020 года
- 10.08.2025, 11:32
Фотафакт.
У пятыя ўгодкі пачатку масавых пратэстаў, якія стартавалі з дня прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе, беларускія дыяспары з розных гарадоў Еўропы правялі акцыі салідарнасці.
Асноўнай іх тэмай стаў лёс беларускіх палітвязняў — на 9 жніўня 2025 года іх налічваецца 1187 (хоць фактычна за кратамі за свае перакананні амаль напэўна знаходзіцца значна больш людзей).
«Зеркало» сабрала фота з розных месцаў.