BE RU EN

Страшнае ДТЗ на Гарадзеншчыне: трое загінулі, пяцёра - у лякарні

  • 10.08.2025, 21:04

Сярод пацярпелых ёсць дзеці.

Аварыя, якая забрала некалькі жыццяў, здарылася 10 жніўня ў Слонімскім раёне Гарадзенскай вобласці, паведамляе МУС Беларусі.

Усё адбылося пад 18:00 на аўтадарозе М-11 «Слонім – Ліда – мяжа Літвы».

Паводле папярэдняй інфармацыі, 47-гадовы кіроўца аўтамабіля Renault на закругленні дарогі выехаў на сустрэчную паласу.

Там ён у лоб сутыкнуўся з Mercedes з 48-гадовым мужчынам-кіроўцам.

Абодва кіроўцы і 47-гадовая пасажырка Renault загінулі. Пяць чалавек, сярод якіх дзеці, шпіталізаваныя.

Апошнія навіны