Беларус прынёс у банк цэлы мяшок манет
- 13.08.2025, 17:39
Імі ён надумаў папоўніць картку.
Беларусы часам скардзяцца ў сацсетках на адмову банкаў прымаць у іх даляравыя купюры. Але гэтым разам гаворка пойдзе пра беларускія рублі. Жыхар Гомеля расказаў у TikTok пра свой досвед у аддзяленні банка. З ягоных слоў, супрацоўніца груба адмовілася прыняць пакет з беларускімі манетамі. Важна адзначыць, што гісторыя вядомая толькі са слоў аўтара роліка, піша Telegraf.news.
Мужчына расказаў, што некаторы час збіраў здачу ў выглядзе манет, а калі іх назапасілася на суму блізу 40 рублёў, надумаў імі ў касе банка папоўніць картку. Ён склаў дробязь у мяшок і прыйшоў у аддзяленне на вуліцы Тэльмана ў Гомелі, дзе, з яго запэўнівання, на той момант не было іншых наведвальнікаў.
«Падыходжу да касіркі са сваімі манетамі. Кажу: мне трэба папоўніць картку. І працягваю ёй гэты мяшок», - расказаў аўтар відэа. З ягоных слоў, пасля гэтага супрацоўніца «зрабіла агрэсіўную міміку» і спытала, ці палічыў ён грошы. Пачуўшы адмоўны адказ, яна заявіла: «а чаму я іх павінна лічыць, калі вы іх не лічылі?»
Мужчына сцвярджае, што супрацоўніца банка пачала з ім спрачацца «ў агрэсіўным тоне», і заявіла, што ў яе няма спецыяльнага апарата для падліку манет.
«Яна на мяне крычала, мяне вычытвала, як быццам бы я яе падначалены», — заявіў гомелец. Ён сказаў, што не разумее такога стаўлення, бо, з ягоных словах, прынёс «беларускія грошы, якія афіцыйна паводле закону павінны прымацца ў банку».
Як адрэагавалі ў сеціве?
Пад відэа сабралася мноства каментароў, меркаванні ў якіх падзяліліся.
Большасць карыстальнікаў паверылі гомельцу і асудзілі дзеянні, апісаныя ў роліку, падтрымаўшы яго. Многія паказалі, што лічыць грошы — прамы абавязак касіра.
«У гэтай сітуацыі дзеянні касіркі з'яўляюцца самаўпраўствам, усе праблемы, якія яна пералічыла ... > не з'яўляюцца падставай для адмовы ў прыёме грошай!»
«Вам трэба было паклікаць начальніка аддзялення. Усе папяровыя і металічныя грошы Нацбанка з'яўляюцца аплатным сродкам».
«Я б цяпер прынцыпова збіраў манеты, і насіў бы ў гэты банк, і здаваў менавіта гэтай касірцы».
Таксама каментатары расказалі, што ў раздробным гандлі і сферы паслуг дробязь заўсёды запатрабаваная.
«Нясіце на рынак, там вас на руках дзве гадзіны насіць за гэтыя манеты будуць».
«На любой запраўцы з рукамі б адарвалі і дзякуй сказалі».
Частка каментатараў, хоць і не апраўдваючы грубасць, адзначылі, што і касірку можна зразумець:
«А цяпер проста дзеля жарту вазьміце мяшок манет і пералічыце», — напісаў адзін з карыстальнікаў, намякаючы на працаёмкасць працэсу.
«Проста вам трэба было пералічыць і сказаць суму», - такі каментар таксама сустрэўся сярод парад.