Пуцін кагосьці клікаў і нервова ўсміхаўся: кадры неадэкватных паводзін на Алясцы
- 16.08.2025, 17:07
Расейскі дыктатар рабіў выгляд, што не разумее ангельскай мовы.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін увечары 15 жніўня правялі сустрэчу ў Анкарыджы на Алясцы.
На пачатку сустрэчы журналістаў папрасілі пакінуць памяшканне фразамі: «Дзякуй, прэса! Усё, пакіньце пакой». На кадрах, якія апублікавалі СМІ, бачна, як Пуцін кагосьці клікаў і нервова ўсміхаўся, піша OBOZ.UA.
Прадстаўнікі прэсы адначасова паспелі выгукнуць некалькі пытанняў да дыктатара:
- Спадар Пуцін, вы пагадзіцеся на спыненне агню?
- Ці абяцаеце вы больш не забіваць мірных жыхароў?
- Спадар Пуцін, чаму прэзідэнт Трамп павінен давяраць вашаму слову?
Замест гэтага той зрабіў выгляд, што не разумее пытанняў праз няведанне ангельскай мовы.
Таксама на кадры патрапіў момант, калі Рубіё спрабаваў заняць сваё крэсла, не паціснуўшы руку Пуціну, але потым, калі Трамп намякнуў на неабходнасць прывітацца з расейцамі, усё ж зрабіў гэта.